?

Log in

No account? Create an account
Дрыса - uladzimer [entries|archive|friends|userinfo]
uladzimer

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Дрыса [Jan. 16th, 2008|11:30 pm]
uladzimer
[Tags|]

Дрыса

жыцьцёвая рыса

на дзедавай далоні,

жылка на правай скроні,

якая пульсуе і б’ецца

калі захлынаецца сэрца,

калі не знаходзіш дна

у чорных халодных вірах.

Дрыса вылечвае страх,

злавіўшы цябе у сеці

сьляпой нечаканай сьмерці

з прысмакам меднай вады

і сутаргавай бяды…

Злавіўшы і адпусьціўшы,

сваёю душой прычасьціўшы,

каб ты прывёз ў гарады

кроплю мядзянай вады,

каб і на яве і ў снах

больш не прыходзіў страх

крыкам адчайным і чорным.

Дрыса ўсё круціць жорны,

ня маючы золата плёсаў,

Дрыса зьліваецца з лёсам,

Дрыса зьліваецца з родам,

калі нетрывалым лёдам

прыходзяць-сыходзяць дзяды –

пад поўняю бліснуць сьляды:

Гарасім, Якуб, Мацьвей…

Ня будзе жывым прасьцей

уброд пераходзіць раку,

што Дрысаю на вяку.
LinkReply