?

Log in

No account? Create an account
uladzimer [entries|archive|friends|userinfo]
uladzimer

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Заходнікі і Ўсходнікі [Dec. 8th, 2018|04:58 pm]
uladzimer
[Tags|, , ]

Разлом Беларусі на Заходнюю і Ўсходнюю, які адбыўся ў 1921 г., стаў, сярод іншага, і грунтам фармаваньня ўзаемных стэрэатыпаў паміж "заходнікамі" і "ўсходнікамі", што асабліва выяўляецца ў карціне сьвету вясковага насельніцтва старэйшага пакаленьня абапал старой, "польскай" мяжы. Тэма надзвычай цікавая і вымагае грунтоўнага досьледу, бо сталася ўжо вызначальнай стрэмкай у нацыянальнай беларускай ментальнасьці.

Вот яе на Гродненшчыну паслалі, удзвюх іх, дзевачак. Учыць младшыя там класы. Яна ўчыцель младшых была класаў. І тады, о, дзе, о, дзе заядлыя пшэкі! Гэты, веруюшчыі. Гаварыла: “Нас звалі саветкамі. Хаця мы обе былі католічкі самі”, - гаворыць эта. “А яны нас не прызнавалі”, - гаворыць. “Там, - гаворыт, - на нас так усё іскаса паглядавалі. І саветкі звалі ўсё врэмя”. І, эта самае, там, еслі вот пост – ужэ ніхто, нікакой клуб, нічо нідзе не работает. Ну яна гаварыла: “Ну людзі такія зажытачныя. Там, - гаварыць, - ой, ну і хазяйскія. Віцебшчыну яны шчыталі, што эта ўсе саветкі. Усе савецкія.
Полацкі р-н


Ну дак, калдуноў гэтых, знаеш, было дужа многа за Дзвіной. Яны дужа такія, западнікі… Як адкрылася граніца, як нашы ўжо Польшу асвабадзілі, яны сюды як шуханулі! Там усе яны жылі па такіх, па адзіночых хатах, на хутарах жылі. Ім захацелася у обшчыя, большыя дзярэўні. І вот – і ў Бігосава, везде, у кожную дзярэўню яны лезлі. А яны дужа, дужа нядобрыя!
В-Дзв. р-н
Link3 comments|Leave a comment

Лёд [Dec. 1st, 2018|03:59 pm]
uladzimer
[Tags|, , ]



Міфалагема першага праўдзіць: на 1 сьнежня - першая зімовая рыбалка, першая паклёўка, першая рыбіна, першая лядовая здабыча... Хай будзе болей, але не меней)) А кайфовы настрой хай такім застаецца і надалей.


LinkLeave a comment

Лёд [Nov. 30th, 2018|01:16 pm]
uladzimer
[Tags|, ]



*     *     *
Прыступім, братка мой, прыступім!
На першы лёд нярвова мы наступім,
суцішымся і дых перавядзем:
Трымае лёд - ужо не прападзем!
І рушым, пазабыўшыся імя,
па плотку, шчупака ці акуня.


LinkLeave a comment

Што ні край, то звычай [Nov. 23rd, 2018|07:35 pm]
uladzimer
[Tags|]

Долгое время кампанию против забоя собак на мясо в Корее вела Брижит Бардо, после ухода из киноиндустрии посвятившая себя защите прав животных. Она публично называла эту традицию «варварской». В ответ Бардо стала получать тысячи возмущенных писем, отправители которых не советовали представительнице страны, где едят улиток и лягушек, обсуждать чьи-то кулинарные традиции
https://snob.ru/entry/168582

Чаго толькі не ядуць людзі! А мы, беларусы, ціха хамячым бульбу ды сьвінінку і ніякіх нараканьняў з боку іншых народаў не маем...))
LinkLeave a comment

Ulaslovy [Nov. 19th, 2018|05:46 pm]
uladzimer
[Tags|]



*    *    *
Вітаю, даражэнькія, вітаю!
Таксама нікуды не адлятаю,
кружляю ля дома пад небам шэрым
самотным птахам, самотным зьверам,
бо адпачынкам ад людскай глупоты
ёсьць незалежнасць і кропля самоты.
LinkLeave a comment

Ulaslovy [Nov. 15th, 2018|05:31 pm]
uladzimer
[Tags|, ]



*    *    *
І калі шчодраю старэчаю рукой
вясёлы Бог насыпле какаіну,
вясёлкай перакінецца настрой,
адрынуўшы нагоду і прычыну
LinkLeave a comment

Ulaslovy [Nov. 11th, 2018|07:15 pm]
uladzimer
[Tags|, ]



*    *    *
Дарога варожыць праўдзіва:
раніца дзень прывядзе,
а ноч праглыне надвячорак,
за лістападам настане сьнежань,
што новае сонца народзіць...
Дарога варожыць праўдзіва,
дарога сьпявае прыгожа,
дарога пацешыць байкай,
каб толькі яе ня кінуў,
каб толькі дайшоў да парога,
які называеш родным
ці, сама меней, сваім.


LinkLeave a comment

Туман [Nov. 9th, 2018|05:57 pm]
uladzimer
[Tags|]



Вось такі ён, ранішні туман у лістападзе...
Link1 comment|Leave a comment

Празьнік і туман [Nov. 7th, 2018|06:40 pm]
uladzimer
[Tags|, ]



Туман - містычны сам па сабе. Заўсёды чакаеш нейкай ад яго неспадзяванкі. Ідзеш, брыдзеш, як вожык у тумане, і раптам - бац! - здані насустрач. "Гэта бальшавікі! - зьлякана прашэпчаш ты. - Бо сёньня ж вялікае бальшавіцкае сьвята, калі ўсе чырвонапузыя вупыры і крывацмокі вылазяць са сваіх магілаў... Але ж са мною асінавы кол ды пляцёнка часныку! - узгадаеш ты і паспакайнееш...


Link9 comments|Leave a comment

Позьняя восень [Nov. 5th, 2018|07:16 pm]
uladzimer
[Tags|, ]



Ёсць нешта няўлоўна чароўнае ў позьняе восені, калі прырода проста ў цябе на вачах пачынае адвечную гульню ў паміраючага бога, а ў небе раз-пораз з'яўляюцца белыя парушынкі - напамін, што хутка астылае цела зямлі зямля накрые белым саванам. Позьняя восень - час дарабіць пільноты і падвесьці пэўныя вынікі, каб на Каляды спакойна і пэўна крутнуць гадавое колца на новы віток...
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]