| Comments: |
Пакаралі зайца за "ну пагадзі"...
Аляксей Волкаў ня змог дапусьціць, каб і ў рэальным жыцьці з нас зьдзякаліся зайцы )
Один мій знайомий, котрий певний час жив у Василькові (це під Києвом), казав: "От ну яка скотина придумала оцей казковий образ: зайчик-побігайчик, милий такий, добрий?.. Він явно не жив у Василькові. Справжній заєць - то здоровенна скотина, котра мало того що псує дерева, кору гложучи, так ще й по городах мародерствує!"
ЗІ Ви українську нормально розумієте?
Добра разумею. Дзякуй за каментар.
А-а! Зайца забілі! Ну пагадзіце...
Ёсьць пэўнае адрозьненьне паміж ваўком і чалавекам. Воўк не забівае для прыемнасьці.
За іншых адказваць ня буду, але мы зайца выправілі на той сьвет не дзеля фотасэссіі. А што пра ваўкоў, то ён можа выразаць статак авечак, прыхапіўшы толькі адну.
а цяпер абодва працуюць а АМАПе, Навічонак - хлопчык са стразамі на джынсах. даводзілася сустракацца з абодваму на судзе, дзе яны ілжасведчылі супраць krywal. Вельмі разумныя істоты, ваўкі!
Вся эта история напомнила поверие, записанное в Витебской губернии в середине XIX в.: "Охотившийся в воскресные и праздничные дни стрелок испытывает по смерти особые муки, а именно: над его головою висят животные убитые им в святые дни, и из свежих ран их каплет кровь, обливая невыносимою жгучестью голову и всё тело охотника".
Якія файныя ў вас сябры. Волкаў і Навічонак - гэтыя рабяты працуюць у спэцназе. Яны абодва ілжэсьведчылі супраць мяне, нібыта я лаяўся матам на вуліцы, ў выніку мяне пасадзілі на 5 сутак.
Ня буду казаць, што яны самыя горшыя людзі на сьвеце, але факт тое, што сумленьне ў іх знаходзіцца глыбока пад абавязкам дагаджаць айцам-камандзірам. Калі ім скажуць пасадзіць вас, яны спачатку выбачацца, ціпа ізьвіняй дружышча, ў нас работа такая, а вапшчэ мы нічыво проціў не імеем. І ў карцэр.
Нада чашчэ ўстрычацца.
У іх якасьці, як сваіх сяброў, я сумненьня ня маю. Файныя сябры. І каб у вас былі такія, то пры любым АМАПЕ у карцар бы вы не патрапілі.
Дарэчы, Волкаў і Навічонак, акрамя ілжэсьведчаньня, адмеціліся яшчэ адной забаўкай. Яны не маглі дагаварыцца, як распавядаць на судзе пра мае дрэнныя паводзіны. Адвакатка задавала ім пытаньні, ў выніку адзін казаў, што яны пераходзілі Машэрава-Пераможцаў па падземным пераходзе, другі, што па наземным.
Гаспада ахвіцэры не маглі вытрываць такога прыніжэньня ад нейкай там адвакаткі, папросту кажучы, бабы, якая вазамніла, што разумнейшая за іх. Яны сказалі маёй адвакатцы, што яна наступная сядзе на суткі, раз такая борзая. Сапраўдныя мушчыны.
Усё дужа цікава. Цяпер засталося вывесіць аповяды пра "апазіцыю". Для раўнавагі.
а яшчэ яны самі ў калідорах суда размаўлялі выключна матамі. а стразы на попе - як у настаяшчых мушчын, якія і зайцаў пастраляць могуць, і апазіцыянераў паганяць.
Цікавая гісторыя... Толькі што гэтага Уладзімера зафрэндзіў і адразу такое...
зайца бачу (малы нейкі), стрэльбу - ня бачу. голымі рукамі бралі?
Гэта вашыя сябры, вы зь імі раслі, вучыліся і г.д. Цяжка зразумець. Але яны зьмяніліся, сп. Уладзімер. Скурвіліся трошкі, уж выбачайце. Канешне, Менск, грошы, дзеўкі, якія зачараванымі вачымі паглядаюць на такую прыгожую форму... Вядома, спакуса. Гэта ж вам не настаўнікам гісторыі і обшчэствоведінія на вёсцы па размеркаваньню працаваць! Калі я пасьля суда даведалася, што яны - гісторыкі, была вельмі зьдзіўленая. Служба такая, я ўсё разумею. Але службу сабе кожны выбірае сам.
Зьмяняюцца ўсе. А шыльды старайцеся не развешваць. ЦІ ўсе астатнія без граху? За свае ўчынкі кожны адкажа сам, па-за каментарамі ў ЖЖ. (Deleted comment)
Сапраўды мянты, з Полацку, служаць у Мінску? Распаўсюджаны у сучаснай Беларусі тыпаж. Не самы прыемны для мяне так сказаць.
І чаго прычапіліся? Такую дыскусію развялі, быццам яны ў генацыдзе павінны. Усе мы людзю. Ва ўсіх людзей свой шлях, свой розум, свае меркаванні і свой погляд на ту ці іншую падзею. Вы сваю пазіцыю выказалі? Добра. Навошта здзекі са стразікаў і іншае? Я, вось паглядзеў Вашыя зацікаўленнасці, паважаная Бурбалка...Там аб розных рэлігіях,ад сіяністаў да каталіцызму, хрысціянскіх місіях столькі літар напісана...Але напэўна гэта таксама ілжывая хлусня...бо нешта я тут не бачыў у Вашых пастах хоць кроплі талерантнасці.Як жа запаветы пра "другую шчаку", "не судзі да не судзім будзеш", "прабач ворагам сваім,як табе прабачалі"?...але ўрэшце я не вельмі ўсім гэтым цікаўлюся, у адрозненні ад Вас. Няўжо Вы забыліся пра ўсё гэта? Вам бы толькі да стразікаў дакалупвацца ды казаць пра тое, якія сябры дрэнныя. Не Вам іх асуджаць, а пану Богу. Увогуле напружваюць гэтыя ліберальная моладзь з 10 значыкамі на 10 кв.см. адзежы. Ой, а я 5 сутак...а я 7...Медаль даць? Не, дык навошта тады метадычна на гэтым увагу акцэнтаваць? АМАп канешне дрэнны, гэта ж у вас ужо догма. Кожны мае па некалькі 10 гісторый на гэты конт. Але вось некалькі такіх гісторый і ад мяне 1). Як толькі паставілі намёт, з самай раніцы, у першы дзень, я з сябрам панёс ежу да знаёмага. Патруль АМАпу абшманаў, пачаліся наезды, якія паступова трансфармаваліся ў сцёб. А потым яны нас проста адпусцілі. 2). Футбольны матч Гішпанія-Расія. Быў на плошчы. Бачыў памяркоўных, прасякнутых ідэяй усеагульнай роўнасці і справядлівасці ва ўсех праявах хлопцаў, якія пафасна, як пеўнікі (а мо здароўя зашмат???), на вачах сваіх дзяўчат лаяліся з быдлам залітым. Спецом зачаплялі іх, раздражнялі. Глядзіце, мол, які я правільны і сумленны, на беларуская мове адстойваю ідэалы сумленнага контррэвалюцыянера))) А калі падыйшоў амапавец і замяў інцэдэнт, то ўсе абурыліся на яго "праведным" гневам, то бок як гэта так, не далі адстаяць сваю правату, гэта ж не дэмакратычна. А потым, праз гадзіну, у натоўп ляцелі бутэлькі з боку гэтага быдла. І на свае вочы бачыў, як гэты самы хлопец, у атачэнні сваіх дзяўчат, з выразным здзіўленнем на твары (зноў парушылі дэмакратычныя правы???), адным з першых імкнуўся ўцячы ў падземны пераход. А чаму ён не пайшоў адстойваць свае правы? Няўжо засцаў? А чаму ж АМАп, нягледзячы на трохі непрапрацыянальную колькасць у параўнанні з залітым быдлам не пабаяўся? А наконт таго,што нас той самы АМАп загнаў у пераход, колькі я чытаў у інтэрнеце (nn,tut.by) скаргаў. Зноў парушэнне правоў!!! "Барцам" не далі права змагацца. А потым, калі б "барцы" адграблі ад раз'юшанага натоўпу ў свае храпы, а мо і бутэлькай у галаву, зноў бы накінуліся на АМАп з фразамі накшталт "чаму дапусцілі збіццё лепшых сыноў Айчыны???"Мо сярод свядомых назіраецца псіхічнае захворванне (амапанянавісць???),як у Амерыцы пасля вайны ў дачыненні да камуняк???
Гэтым пастом я не хачу зрабіць з АМАПа анёлаў, ды і не меў намерам выдумляць нешта для ачарнення барацьбітоў за Волю. Не, я проста паказаў, кожных з іншай пазіцыі. Прычым такая пазіцыя мае права на існаванне, бо яна падцвярджаееца фактамі. Карацей, не трэба глядзець на ўсё праз адну прызму. Не спрашчайце рэчы. Матывацыю чалавека ўсё адно цяжка зразумець, бо ніхто не ведае ўсіх абставінаў, якія паўплывалі на тое ці іншае рашэнне. Няхай кожны мае сваіх суддзяў у асобе сумлення і Бога. Тым больш не трэба цкаваць чалавека за яго сяброў. Не Ваша гэта справа.
Сьмерць усім здраднікам Бацькаўшчыны!!! | |